Государственное учреждение образования

"Гимназия №7 г. Витебска имени П.Е.Кондратенко"

BelarusianRussianEnglish
✉ 210032, г.Витебск,
проспект Победы, 29-А
+375212 622605 +375212 622620
📧 gymn7@pervroo-vitebsk.gov.by

Падчас шляху з пяцікласнікамі ў музей Воінаў- iнтэрнацыяналістаў, што ў Віцебску; непакоілі думкі: як распавесці дзецям такога ўзросту пра вайну, распачатую ў 1979 годзе, калі існавала агульная для многіх краін дзяржава СССР, як давесці неабходнасць тагачаснага ўводу войск у далёкі ад нас Афганістан(дзе і па сённяшні дзень ваююць); як растлумачыць, чаму столькі беларусаў, у тым ліку, віцяблян загінула на той вайне?!. Дзецям жа цікава было ўсё: і прадгісторыя, і прачулы прафесійны аповед экскурсавода, і выстава зброі, і макеты, і вопратка, і пісьмы…А ў другой зале‐- безліч маладых твараў са шматлікіх фатаздымкаў нашых хлопцаў- салдат, землякоў, якія загінулі юнымі на той страшнай, не зусім зразумелай сённяшняму пакаленню вайне ў чужой краіне, выконваючы да канца, годна, па-геройску свой воінскі абавязак…сорак год таму. Мне ўзгадаліся радкі паэта Міколы Сурначова: Ніколі не ехаць хлапцу маладому да роднага гаю, да блізкага дому… Узрушаныя, прыціхлыя, нашы дзеці зразумелі ўсё…без лішніх слоў і натацый. А іх вочы нібы” казалі”: Вы…Вас няма. І горыч спадае кропелькамі рос. З байцамі пра вайну гаворачы, нам стала горасна да слёз. І як наказ ад сябе і вучняў-пяцікласнікаў гімназіі 7 г. Віцебска: Ніколі, чуеце, ніколі не трэба нам вайны-нядолі!

А. І. Гінько, вучні 5 г класа. 3 лістапада 2021 года.

Без Комментариев

Оставить комментарий